Алесь Бяляцкі: "Новы кіраўнік "Freedom House" глыбока сядзіць у беларускай тэме"

2010 2010-09-01T13:33:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/freedom.jpg

Міжнародную праваабарончую арганізацыю “Freedom House” узначаліць Дэвід Крэмэр. Ён вядомы як спецыяліст па Беларусі. 

Ці адаб'юцца гэтыя змены ў кіраўніцтве "Freedom House" на стаўленні арганізацыі да Беларусі, Еўрарадыё запытала ў праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Бяляцкі: "Нядаўна выйшаў артыкул Крэмэра, прысвечаны палітыцы адносінаў Германіі і ЗША да Беларусі. Гэта гаворыць пра тое, што ён глыбока сядзіць у беларускай тэме. Ацэнкі “Freedom House” у дачыненні да Беларусі будуць аб’ектыўнымі".
Праваабаронца адзначыў, што папярэднія ацэнкі “Freedom House” былі аб’ектыўнымі і досыць строгімі. У рэйтынгах па фармальных прыкметах узроўню свабоды Беларусь займала апошнія месцы.
Былы намеснік дзяржсакратара ЗША Крэмэр тры гады працаваў намеснікам Кандалізы Райс і курыраваў адносіны з Беларуссю, Расіяй, Малдовай і Ўкраінай. Да выканання абавязкаў новы кіраўнік праваабарончай арганізацыі прыступіць 4 кастрычніка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international