Затрыманні ў Брэсце
Актывістаў "Маладой Беларусі" затрымалі 31 жніўня за распаўсюд буклетаў Аляксандра Мілінкевіча.
Моладзь на плошчы Леніна раздавала буклеты з тэзісамі праграмы лідэра Руху "За Свабоду" і анкеты "Народнай праграмы". Людзі ставіліся да атрыманай інфармацыі з цікавасцю.
Праз некаторы час актывісты МБ Юры Бацук і Ігар Мяшкоў былі затрыманыя міліцыянтамі "за нелегальны распаўсюд друкаванfй прадукцыі" і дастаўлены ў Ленінскі РАУС Брэста.
















