Пракуратура папярэдзіла Берніковіча за бардаў
Сёння сябар руху “За Свабоду” і старшыня Глыбокскай раённай суполкі Партыі БНФ Яраслаў Берніковіч быў выкліканы ў раённую пракуратуру, дзе даваў тлумачэнне адносна правядзення бардаўскага фестывалю.
Сёлета фестываль быў прысвечаны Ларысе Геніюш. Першапачаткова планавалася, што ён пройдзе на тэрыторыі касцёла ў Мосары, але ксёндз-пробашч Уладзімір Шымуковіч напярэдадні мерапрыемства адмовіў у правядзенне канцэрта.
- Сёння выклікалі ў пракуратуру, даваў тлумачэнне па правядзенні бардаўскага фестываля. Увечары далі папярэджанне. Гэта ўжо другі бардаўскі фестываль, які праходзіў на Глыбоччыне. У нас была дамоўленасць з ксяндзом, мы хацелі правесці яго на тэрыторыі касцёла ў Мосары. І ў апошні момант нам адмовілі, - паведаміў Яраслаў Берніковіч.
Канцэрт адбыўся ў іншым фармаце на беразе возера. Паводле меркавання загадчыка ідэалягічнага аддзелу райвыканкаму Міхаіла Чарапкоўскага, Яраслаў Берніковіч тым самым парушыў заканадаўства — нягледзячы на забарону, арганізаваў выступы бардаў.
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















