viasna on patreon

Галоўны рэдактар газэты "Glos znad Niemna" ў эміграцыі" Анджэй Пісальнік даваў тлумачэньні ў абласной пракуратуры

2006 2006-02-01T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

31 студзеня Анджэй Пісальнік ў другой палове дня пабываў у Веніяміна Лук’янава — старшага памочніка гарадзенскага абласнога пракурора.
Журналіст даведаўся, што адбываецца праверка публікацыяў у газэце "Glos znad Niemna" ў эміграцыі", а таксама ў часопісе "Magazyn Polski" ў эміграцыі", аўтарам некаторых з якіх ён зьяўляецца.

Паводле спадара Пісальніка, сярод публікацыяў артыкул "Як улады нішчылі Саюз палякаў" і гутарка з Анжалікай Борыс — старшынёй Саюзу палякаў Беларусі, якую не прызнаюць улады. Правялі экспэртызу гэтых артыкулаў. Анджэй Пісальнік адмовіўся даваць тлумачэньні.

На мінулым тыдні ў пракуратуры быў ягоны калега Андрэй Пачобут — галоўны рэдактар часопіса "Magazyn Polski" ў эміграцыі", але ён таксама адмовіўся даваць тлумачэньні, паведаміла радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства