У Вялейцы міліцыянеры спрабавалі сарваць сустрэчу з Раманчуком
26 жніўня ў прыватным памяшканьні адбылася сустрэча з намесьнікам старшыні партыі АГП Яраславам Раманчуком, які зьбіраецца балатавацца на пасаду Прэзідэнта РБ і старшынём партыі Анатолем Лябедзькам. На сустрэчы прысутнічала больш 30 чалавек. Спадар Раманчук прэзентаваў сваю праграму "Мільён працоўных месцаў для Беларусі".
У сярэдзіне размовы вялейскія супрацоўнікі міліцыі спрабавалі гэтую сустрэчу сарваць. Яны аргументавалі сваё зьяўленьне тэлефанаваньнем у РАУС, нібыта ў памяшканьні, дзе праходзіць сустрэча вараць наркотыкі. Галоўнае, што яны спрабавалі зрабіць і што ім не ўдалося - спыніць мерапрыемства і перапісаць прозьвішчы ўсіх прысутных.
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















