Гаспадарчы суд Менску адхіліў скаргу "Гавары праўду"

2010 2010-08-25T17:08:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Касацыйны суд Менскага гаспадарчага суду адхіліў скаргу ўстановы "Рух наперад" адносна ранейшага рашэньня аб прызнаньні юрыдычна нікчэмнай дамову аб арэндзе офіса для ўстановы, што дае падставу Менгарвыканкаму закрыць арганізацыю.
"Мы лічым гэтае рашэньне, як і ўсе ранейшыя судовыя захады супроць нас, палітычна матываванымі. Гэта робіцца на замову ўлады", — пракамэнтавала рашэньне касацыйнага суду намесьнік дырэктара "Руху наперад" Ніна Пахлопка, якая прадстаўляла інтарэсы арганізацыі ў судзе.
Лідэр кампаніі "Гавары праўду" вядомы паэт Уладзімер Някляеў дадаў да камэнтару:

"Такія суды паказваюць, што ўлады карыстаюцца такой тактыкай: яны падводзяць пад свае рашэньні пэўную юрыдычную базу. Галоўнае, каб было напісана, што гэта ўсё вось па такім законе, каб прыціснуць гэтых хлопцаў. Ну, можна ў такія гульні гуляць. Замест таго, каб рабіць прававую дзяржаву, дзе перад законам былі б усе роўныя, дзяржава займаецца такой гульнёй. Зрэшты, гэта агульны прынцып нашага жыцьця — у дэмакратыю гуляюць, у рынкавую эканоміку. На ўсіх паверхах! Вось што паказвае суд над кампаніяй "Гавары праўду", а дакладней над той установай, якая дае ёй лягальна працаваць".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international