У Цэнтравыбаркаме заявілі, што збор подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты прайшоў "свабодна і практычна бесканфліктна".

2006 2006-01-31T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Цэнтравыбаркаме паведамілі, што сабраных подпісаў (за Сяргея Гайдукевіча — 150 504 подпісы, Аляксандра Казуліна — 158 014, Аляксандра Лукашэнку — 1 мільён 905 тысяч 637, Аляксандра Мілінкевіча — 198 798 подпісаў) дастаткова для рэгістрацыі чатырох кандыдатаў. Але вельмі важнай зьяўляецца іх якасьць. Цяпер тэрытарыяльныя камісіі правяраюць сапраўднасьць подпісаў, і не пазьней за 11 лютага ў ЦВК мусяць паступіць вынікі. Галоўнае, чым цяпер займаецца Цэнтравыбаркам — кансультаваньне выбаркамаў у справе праверкі подпісаў. Дзеля гэтага туды з цэнтру накіраваліся куратары.

Але падлічыць дакладна подпісы не атрымалася. Да прыкладу, у ЦВК застаюцца разыходжаньні са штабам спадара Мілінкевіча, бо паводле словаў сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка, падпісныя лісты пераважна здаваліся ініцыятыўнай групай спадара Мілінкевіча ў апошні дзень. Ён таксама адзначыў, што сябры ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка працавалі “найбольш добрасумленна і менавіта за ідэю”. Але гэтаму прэтэндэнту “не хапіла арганізацыйнага рэсурсу”. Адносна выкарыстаньня ўладамі адміністрацыйнага рэсурсу падчас збору подпісаў на карысьць Аляксандра Лукашэнкі, сакратар ЦВК заявіў: “Ад прадстаўнікоў штабоў апанэнтаў дзейнага прэзыдэнта паступіла інфармацыя, што быццам бы быў задзейнічаны адміністрацыйны рэсурс. Але непасрэдна ад грамадзянаў такіх скаргаў не паступала, і няма падставаў для разгляду гэтага пытаньня ў ЦВК”.

Паводле кіраўніцтва ЦВК, рашэньне аб рэгістрацыі кандыдатаў можа адбыцца ў пэрыяд з 16 да 19 лютага. Цэнтравыбаркам ужо рыхтуе пастанову аб парадку вядзеньня перадвыбарчай агітацыі ў дзяржаўных мэдыях. Камісія плянуе даць кожнаму кандыдату гадзіну на першай праграме Беларускага радыё і адну гадзіну на Першым нацыянальным беларускім тэлеканале.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international