Заснавальнікі “Берасцейскай Вясны” просяць упраўленьне юстыцыі выправіць памылкі і зарэгістраваць аб’яднаньне

Сузаснавальнікі грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Берасцейская вясна” Уладзімір Вялічкін і Уладзімір Малей перадалі 25 жніўня ў галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама адмысловую заяву.

Праваабаронцы просяць адмяніць рашэньне аб адмове ў рэгістрацыі аб’яднаньня, вынесенае ім у дзесяты раз, зарэгістраваць “Берасцейскую вясну” і абавязаць УУС аблвыканкама выправіць памылку ў прадстаўленых звестках аб месцы жыхарстве аднаго з заснавальнікаў. Да заявы прыкладзены копіі даведкі аб месцы рэгістрацыі заяўніка і пашпарта з прапіскай.

Як паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін, “гэтай заяваю мы даем магчымасць упраўленьню юстыцыі самім выправіць недарэчныя хібы і тым самым захаваць твар у падобнай сітуацыі”.

Нагадаем, што 20 жніўня “Берасцейскай вясне” было адмоўлена  у рэгістрацыі на той падставе, што нібыта ў аднаго з заснавальнікаў адрас жыхарства не супаў з пазначаным у даведцы, якую прадставілі супрацоўнікі абласнога упраўленьня ўнутраных спраў.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international