Суд цалкам апраўдаў віцебскага каардынатара Руху "За Свабоду"

2010 2010-08-25T12:21:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zheliapau.jpg

У судзе Чыгуначнага раёна горада Віцебска адбылося паседжанне па абвінавачванні Хрыстафора Жэляпава ў незаконным распаўсюдзе газетаў "Навіны БНФ" і "Магістрат". Суддзя спыніў адміністратыўную справу ў адносінах да Хрыстафора Жэляпава, якога вінавацілі ў незаконным распаўсюдзе друкаваных СМІ.

Суддзя спыніў адміністратыўную справу з прычыны адсутнасці складу правапарушэння. Нязгодныя з пастановай суда маюць права на яго абскарджванне цягам 10 дзён.

– Канешне ў нашым  грамадстве пакуль не пануе Закон. Звычайная справа, калі актывістаў незаконна затрымліваюць падчас распаўсюду альтэрнатыўнай інфармацыі. Чым бліжэй да прэзідэнцкіх выбараў, тым часцей нас будуць адвольна затрымліваць і спрабаваць судзіць. Але мы не павінны быць пасіўнымі, весці сябе як ахвяры. Мы мусім актыўна адстойваць свае правы. Калі мы будзем рабіць сваю справу ў межах Канстытуцыі, і юрыдычна пісьменна абараняць сябе, мы можам нават у такіх умовах давесці беларускаму суду пра сваю невінаватасць, – лічыць Хрыстафор Желяпаў.

Нагадаем, абласны каардынатар быў затрыманы 11 чэрвеня за распаўсюд газеты "Новае жыццё", які, як выявілася праз некалькі гадзін, быў цалкам законны. Міліцыянты тады паспрабавалі выставіць свае прэтэнзіі да распаўсюду іншых выданняў

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international