Галоўныя навіны
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Два пенсіянеры МУС і КГБ змагаюцца за выключэньне Лукашэнкі з выбарчай кампаніі

31.01.2006.

Жыхары Віцебску Ануфры Рамановіч, былы супрацоўнік КГБ, і Аляксандар Мікулін, пэнсіянэр МУС, падалі скаргу ў Канстытуцыйны суд, паведамила радыё Свабода. На іхную думку, гэтая інстанцыя мусіць запачаткаваць афіцыйны працэс непрызнаньня вынікаў рэфэрэндуму 2004-га году, паводле якіх Аляксандар Лукашэнка атрымаў права чарговы раз балятавацца на прэзыдэнта.

Паводле Ануфрыя Рамановіча, суд павінен прааналізаваць некарэктнасьць вынесенага на рэферэндум 2004-га году пытаньня . Недзяржаўная прэса і грамадзкасьць неаднаразова зьвярталі ўвагу, што ў рэфэрэндумны бюлетэнь было ўнесенае пытаньне з дзьвюх частак: першае частка пытаньня датычылася таго, ці згодныя Вы дазволіць першаму прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку балятавацца на далейшы тэрмін, а другая частка таго, ці згодныя Вы, што прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь выбіраецца на пяць гадоў шляхам усеагульнага галасаваньня? А гэта азначае, што на дзьве розныя часткі пытаньня грамадзянін меў права даць розныя адказы: "так" ці "не". Грамадзянін ня меў магчымасьці выказаць сваю волю калі, напрыклад, ён быў згодны з выбарамі прэзыдэнта на пяць гадоў, але ня быў згодны з працягам паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі.

Два гады таму была выказаная прапанова накіраваць пытаньне рэфэрэндуму на лінгвістычную экспэртызу, каб там зрабілі выснову, ці магчымы ў дадзеным выпадку адназначны адказ. Але гэтага не зрабілі, і сама праблема неяк зьнікла з-пад увагі грамадзкасьці. На думку Ануфрыя Рамановіча, якраз цяпер, напярэдадні новых прэзыдэнцкіх выбараў, яе варта зноў актуалізаваць.

Ануфры Рамановіч і Аляксандар Мікулін папрасілі разгледзець скаргу ў паскораным парадку – у сувязі з набліжэньнем выбараў. Бо ў выпадку станоўчай рэакцыі Канстытуцыйны суд мусіць правесьці адмысловую працэдуру: зьвярнуцца ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, каб той вынес зваротную прапанову зноў у Канстытуцыйны суд пра непрызнаньне вынікаў рэфэрэндуму 2004-га году.

Спадары Мікулін і Рамановіч хочуць, каб іхная ініцыятыва стала шырока вядомай, таму копіі свайго звароту ў Канстытуцыйны суд яны накіравалі амаль ва ўсе друкаваныя мэдыі – як недзяржаўныя, так і дзяржаўныя. Яны просяць зьмясьціць скаргу на старонках газэт, каб пра яе даведаліся грамадзяне па ўсёй Беларусі, і, магчыма, падтрымалі яе ўласнымі зваротамі.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования