Не працуе сайт грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду”
Ад раніцы, 24 жніўня, не працуе сайт грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” zapraudu.info. ЖЖ-карыстальнік teamzapraudu паведамляе, што праблемы з сайтам пачаліся яшчэ ўначы і дагэтуль прычына блакіроўкі незразумелая. Пры гэтым ён прыгадвае бот-атакі па ўсіх формах на сайце, якія пачасьціліся ў апошнія дні.
















