Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

2010 2010-08-24T08:49:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/racyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мінчонак

Мінчонак

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.  Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт: http://www.racyja.

У жніўні на час летніх адпачынкаў фармат праграмы крыху зменены.

Сёння, 24 жніўня, у чарговым выпуску слухачоў чакаюць гутаркі з заснавальніцай узбекскай міжнароднай праваабарончай арганізацыі "Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў" Тамарай Чыкуновай, прэс-сакратаркай “Маладога Фронту” Тацянай Шапуцька і кінадакументалісткай Вольгай Мікалайчык.

У музычных паўзах кампазіцыі гурту Камелот з альбому «Краіна Талераў». 

Радыё Рацыя – першае незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае FM-радыё ў Польшчы на беларускай мове. Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя з’яўляецца стварэнне грамадзянам Беларусі доступу да незалежнай інфармацыі аб падзеях і развіцці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды свеце.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international