Камісія пры Прэзідэнце РФ разглядала пытанне ўтрымання пад вартай сына Веранікі Чаркасавай

2006 2006-01-31T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Утрыманне пад вартай сына забітай у 2004 годзе беларускай журналісткі Веранікі Чаркасавай стала адным з пытанняў, якое абмяркоўвалі 30 студзеня на паседжанні ў Маскве сябры беларуска-расійскай праваабарончай камісіі Савету пры Прэзідэнце РФ па садзеянні развіццю інстытутаў грамадзянскай супольнасці.
"Па меркаванні праваабаронцаў, затрыманне Антона Філімонава, яго ўтрыманне пад вартай, а таксама падрабязнасці яго допытаў, якія сталі вядомыя прэсе, выклікаюць сумневы ў правамоцнасці гэтых дзеянняў. Ва ўсякім выпадку, частка сябраў камісіі мае намер падпісаць зварот у пракуратуру Беларусі з просьбай змянення меры стрымання падлетку", - паведамляе belaruspartisan.
Удзел у паседжанні бралі старшыня Савету Эла Памфілава, спецыяльны дакладчык Камісіі па правах чалавека ААН Адрыян Севярын, прадстаўнікі беларускай амбасады ў Расіі і Пастаяннага камітэту Саюзнай дзяржавы, паведаміў інтэрнэт-партал belaruspartisan.org.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international