Міхась Башура пераведзены ў Жодзіна

19 жніўня суд  Савецкага раёна Мінска не  задаволіў скаргу адваката Тамары  Сідарэнка на змяненне меры  стрымання падабароннаму Міхасю  Башуру. Дадзенае судовае рашэнне абскарджана ў Менскім гарсудзе.

Па хадайніцтву адвакаткі яе падаабаронны пераведзены ў Жодзінскае СІЗА.

Нагадаем, Міхася Башуру затрымалі 6 жніўня па “непасрэдна  ўзнікшым падазрэнні” на трое сутак. 9 жніўня тэрмін заключэння пад варту быў працягнуты да дзесяці дзён. 16 жніўня Міхасю Башуру прад’явілі абвінавачанне ў злачынстве, прадугледжаным часткамі 1 і 2 артыкула 380 Крымінальнага кодэкса – падробка дакументаў.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international