Гомель: актывістаў будуць судзіць за свавольства

2010 2010-08-19T18:26:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mil.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 жніўня старшыня Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў быў выкліканы ў Цэнтральны райаддзел міліцыі, дзе ў дачыненні яго старшы інспектар аддзела прафілактыкі правапарушэнняў Уладзіслаў Шукель склаў адміністрацыйны пратакол за самаўпраўства.

Маёр міліцыі заявіў, што да адказнасці будуць прыцягнутыя і іншыя ўдзельнікі акцыі, затрыманыя ў абласным цэнтры падчас распаўсюду віншавальных улётак ад АДС 26 ліпеня ў дзень 20-годдзя абвяшчэння беларускай незалежнасці. Супрацоўнікі міліцыі ўгледзелі ў тэксце інфармацыю “антыпалітычнай накіраванасці”.

Васіль Палякоў: Я напісаў скаргу на наша незаконнае затрыманне. Мяне выклікалі ў міліцыю. Я думаў для таго, каб разабрацца з маёй скаргай, але аказалася, што пакараць вырашылі не міліцыянтаў, а мяне. Абвінавачанне “высасана” з пальца, мне прад’яўляюць прэтэнзіі ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі, паколькі мы распаўсюджвалі ўлёткі ад імя каардынацыйнага Савета Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Прычым тут свавольства мне не зразумела? " 

Запрашэнне па тэлефоне на размову да маёру В. Шукелю ўжо атрымаў і праваабаронца Анатоль Паплаўны, які заявіў, што без позвы ён ездзіць толькі да цешчы. Праз гадзіну пасля званка маёр асабіста прывёз дадому позву праваабаронцу.

Анатоль Паплаўны: я запатрабаваў позву, бо не ўпэўнены ў правамернасці дзеянняў міліцыі. Канфіскацыя віншавальных улётак прайшла з шматлікімі парушэннямі адміністрацыйнага кодэкса. Не запрасілі панятых, у пратаколе не выклалі тэксту сканфіскаваны улётак. Як вядома, за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі ў нашай краіне ўстаноўлена нават крымінальная адказнасьць.

Сёння супраць мяне таксама складзены адміністрацыйны пратакол за самаўпраўства. Маёр Ю. Шукель перад складаннем пратакола не растлумачыў мне правы і абавязкі, таксама адмовіўся весці адміністрацыйны працэс на беларускай мове, заявіўшы, што я павінен разумець рускую мову, - падкрэсліў праваабаронца.

Варта адзначыць, што раней міліцыя па дадзеным артыкуле апанентаў улады не пераследвала. Відавочна, напярэдадні надыходзячай прэзідэнцкай кампаніі ўлада вынаходзіць супраць сваіх апанентаў новыя метады адміністрацыйнай практыкі.

Санкцыя прэд’яўленнага актывістам у віну артыкула 23.39 КаАП прадугледжвае штраф ад двух да дзесяці базавых велічынь.  


 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international