БХД пачала масавую кампанію ў абарону Касцёла святога Язэпа

2010 2010-08-19T09:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kasciol_bernandzincau.jpg

18 жніўня на паседжанні групы, створанай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыяй для абароны Касцёла святога Язэпа, быў дадзены старт масавай кампаніі абароны святыні.

На першым этапе (цягам бліжэйшых двух тыдняў) актывісты БХД у 14-ці гарадах Беларусі збяруць некалькі тысяч подпісаў з патрабаваннем вярнуць Касцёл вернікам. У бліжэйшыя выходныя збор подпісаў пройдзе таксама ў каталіцкіх пілігрымках ды каля менскіх касцёлаў.

На пачатку верасня сабраныя подпісы плануецца перадаць  у адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі, КУП «Мінская спадчына», якое займаецца “рэканструкцыяй” комплексу, у дзяржаўныя ўстановы, Ватыкан ды ў замежныя амбасады.

Калі рэакцыі на зварот не будзе, БХД плануе распачаць штодзённае пікетаванне каля будынку Касцёла і кляштара, а таксама разгортванне шырокай кампаніі салідарнасці ў Facebook і Кантакце. БХД збіраецца зрабіць гэтую кампанію міжканфесійнай і шматтысячнай.

Сённяшняя дзяржаўная сістэма пабудаваная такім чынам, што падчас “перадвыбарчай кампаніі” найбольш верагодна дасягнуць канкрэтнага выніку ў пытанні вяртання Касцёла вернікам”, - адзначыў лідэр БХД Павал Севярынец.

Нагадаем, згодна з планамі Мінгарвыканкама, будынак мусіць быць прыстасаваны пад гасцінічны комплекс і аб’екты гандлёва-побытавага прызначэння.

У 2007 годзе кіраўніку Беларусі быў накіраваны зварот з больш чым 30 тысячамі подпісаў за вяртанне Касцёла вернікам, аднак з пачатку 2010 года вядуцца працы па пераабсталяванні касцёла ў гатэль.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international