Магілёўскі гарвыканкам забараніў тры сацыяльныя пікеты

2010 2010-08-17T19:23:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zabarona1.jpg

Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў актывістам створанай Партыі свабоды й прагрэсу правесьці тры пікеты. Партыйцы зьбіраліся выставіць іх у трох спальных раёнах, каб сабраць подпісы жыхароў пад зваротам да ўлады, каб тая пачала вырашаць актуальныя мясцовыя праблемы.

Як паведаміў “Свабодзе” адзін з заяўнікаў Юры Стукалаў, чыноўнікі матывавалі сваю адмову тым, што абраныя месцы для пікетаў не зьяўляюцца вызначанымі для правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Ліст з адмовай падпісаў новы намесьнік старшыні гарвыканкаму Ігар Шардыка.

Юры Стукалаў: “Адказ абсалютна шаблённы. Нам адпісалі, што вызначанае гарвыканкамам месца знаходзіцца па вуліцы Чалюскінцаў, 64А. У заяўках мы ўказалі, што зьбіраць подпісы будзем за вырашэньне канкрэтных праблемаў канкрэтных раёнаў. У правядзеньні ж пікетаў на вуліцы Чалюскінцаў мы ня бачым ніякага сэнсу, бо яна папросту не знаходзіцца ў гэтых раёнах. Мы таксама зьвярталі ўвагу чыноўнікаў, што на вызначанай імі пляцоўцы вісяць шыльды “Небясьпечная зона”. Яны ніяк на нашы довады не адрэагавалі. Ясна, што чыноўнікі баяцца адказнасьці. Мы прадбачылі іх адмову й цяпер разглядаем магчымасьць падаць на гарвыканкам пазоў у суд”

На адным зь пікетаў актывісты меліся зьбіраць подпісы за рамонт ходнікаў у мікрараёне "Саломінка", на другім — за будаўніцтва паліклінікі ў раёне вуліцы Дзімітрава, і на трэцім — за рамонт дарогі ў гаражным каапэратыве акцыянэрнага таварыства "Хімвалакно".

Акрамя збору подпісаў на пікетах партыйцы зьбіраліся раздаваць зварот з анкетай выбарца ад Аляксандра Мілінкевіча.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international