СБ разглядае магчымасьць правесьці круглы стол па праблемах арміі

2010 2010-08-17T09:15:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/savbelka.jpg

Буйнейшая газэта краіны адрэагавала на ліст кіраўніка кампаніі “Наша армія” Івана Шылы, дзе прапаноўвалася асьвятліць публічна некаторыя праблемы тэрміновай службы ў беларускай арміі.

У прыватнасьці, піша armyby.info,  гаворка вялася пра адсутнасьць звальненьняў, умовы ўтрыманьня на гауптвахце і неабходнасьць павялічэньня заробка ваеннаслужачых. Рэдактар выданьня Павал Якубовіч сустрэўся з Іванам Шылам і агучыў ідэю правядзеньня круглага стала з прадстаўнікамі Міністэрства абароны, дзе згаданыя тэмы былі б узьняты.

У той жа момант, было зазначана, што нягледзячы на згоду газэты арганізаваць такое мерапрыемтсва, многае будзе залежыць ад вайсковых чыноўнікаў і іхнага жаланьня сядаць за адзін стол з прадстаўнікамі грамадзкай кампаніі.

Са словаў Якубовіча, мерапрыемства мае адбыцца, аднак, застаецца адкрытым пытаньне, ці будуць усё-ж прысутнічаць прадстаўнікі “Нашай арміі”.

На думку Івана Шылы - нават факт дадзенай размовы ўжо ёсьць дасягненьнем. “Кіраўніцтва Міністэрства ў любым разе будзе праінфармавана пра магчымасьць такой сустрэчы і мае больш уважліва ставіцца да нашых прапановаў, рэагаваць ня толькі ў форме абразьлівых артыкулаў.А ў выпадку правядзеньня круглага стала важна і тое, што праблемы будуць узьняты, нават калі адказы чыноўнікаў ваеннага ведамства нас і не задаволяць” - зазначыў адзін зь ініцыятараў кампаніі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international