Заява Рады Грамадскага аб’яднаньня “Праваабрончы цэнтр “Вясна” у сувязі з арыштамі і затрыманьнямі арганізатараў і ўдзельнікаў Народнага марша “За лепшае жыцьцё”.

2003 2003-03-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Улады Беларусі абмяжоўваюць і парушаюць правы грамадзянаў на мірныя сходы, гарантаваныя Канстытуцыяй і міжнароднымі актамі ў галіне правоў чалавека, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь.

Затрыманьні і арышты арганізатараў сацыяльнай акцыі пратэсту Народны марш “За лепшае жыцьцё”, які адбыўся ў Мінску 12 сакавіка 2003 года, сьведчаць пра тое, што ўлады баяцца масавых праяваў сацыяльнага пратэсту.

Арганізатарам Народнага маршу “За лепшае жыцьцё” былі вынесеныя максімальная тэрміны пакараньня. Судзьдзі суда Савецкага раёну г. Мінска Аксана Рэлява і Руслан Казадаеў вынесьлі рашэньні пра 15 сутачныя арышты Людміле Гразновай (каардынатару Хартыі’97 па правах чалавека), Андрэю Саньнікаву (міжнароднаму каардынатару Хартыі’97), Зьміцеру Бандарэнку (каардынатару грамадзянскай ініцыятывы Хартыя-97), Леаніду Малахаву (сустаршыні грамадзкага аб’яднаньня “Прыватная ўласнасьць”).

У выніку вядомыя ў Беларусі людзі апынуліся ў цяжкіх умовах ў сьпецпрыёмніку-разьмеркавальніку ГУУС Мінгарвыканкаму. Асабліва жорсткім выглядае прысуд, вынесены Людміле Гразновай, якая адна выхоўвае непаўнагадоваю дачку. Цяпер дзяўчынка 15 сутак будзе без нагляду маці.

Пасьля зьняволеньня арганізатараў Маршу перасьлед удзельнікаў акцыі не спыніўся.
17 сакавiка ў судзе Савецкага раёну г. Мінска адбыўся разгляд адміністратыўнай справы намесьнiка старшынi Партыi БНФ прафесара Юрыя Хадыкі, які раніцай быў затрыманы каля пад’езду свайго дому. Вынікам суда стала накіраваньне пратаколу “правапарушэньня” на дапрацоўку.

Улады, выкарыстоўваючы страх, імкнуцца апярэдзіць масавую актыўнасьць грамадзянаў напярэдадні наступных акцый, прымеркаваных да 25 сакавіка -- 85 угодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі ды іншых акцыяў апазіцыі.

У сувязі з вышэйсказаным, Правабрончы цэнтр “Вясна” канстатуе, што ўлады Беларусі працягваюць парушаць асноўныя грамадзянскія і палітычныя правы грамадзянаў.

Грамадскае аб’яднаньнене “Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае падтрымку арыштаваным арганізатарам Марша “За лепшае жыцьцё” і патрабуе іх тэрміновага вызваленьня.

Мінск,
17 сакавіка 2003 г.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international