На Магілёўшчыне забаранілі ўсе пікеты руху “Гавары праўду”

2010 2010-08-12T13:06:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zabarona1.jpg

Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў правесьці 15 жніўня пікет дзеля збору подпісаў за вылучэньне дырэктара дасьледча-асьветніцкай установы «Рух наперад» Уладзімера Някляева дэлегатам на Ўсебеларускі народны сход.

У адказе за подпісам намесьніка старшыні гарвыканкаму Ігара Аўсеенкі гаворыцца, што заяўнікі ўказалі ня тое месца правядзеньня сваёй акцыі. Актывісты меліся зьбіраць подпісы на пляцоўцы перад гарадзкім домам быту, акурат насупраць будынка гарвыканкаму.

Заяўнікам чыноўнікі адпісалі, што месца, вызначанае для правядзеньня масавых акцыяў грамадзян, — пляцоўка перад былым Домам культуры й адпачынку на вуліцы Чалюскінцаў, 64А. У выпадку нязгоды актывістам прапануецца зьвярнуцца ў суд.

Вызначанае гарвыканкамам месца правядзеньня масавых мерапрыемстваў грамадзян цяпер знаходзіцца ў аварыйным стане. Пра гэта гавораць засьцерагальныя шыльды з надпісам «Увага. Небясьпечная зона», а таксама стужкі, якімі абгароджаны будынак.

Пікеты дзеля збору подпісаў за Някляева на Ўсебеларускі народны сход улады не дазволілі таксама ў Бабруйску й Бялынічах. Там прычынай адмовы чыноўнікі назвалі нявызначанасьць даты правядзеньня сходу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international