Віктар Чайкоўскі атрымаў адказ з Брэсцкага УУС

2010 2010-08-12T12:34:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyja.jpg

Намеснік старшыні рэспубліканскага грамадскага аб’янання “Перспектыва”, сябра Свабоднага прафсаюза Беларускага Віктар Чайкоўскі атрымаў адказ з Брэсцкага ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце на сваю скаргу адносна гвалтоўнага затрымання на цэнтральным чыгуначным вакзале ў Брэсце.

З дасланага адказу вынікае, што дзеянні супрацоўнікаў міліцыі  па яго затрыманню і вобшуку правамерныя, паколькі быў  ананімны званок пра тое, што Віктар Чайкоўскі правозіць літаратуру, якая ўтрымлівае паклёпніцкі змест на прэзідэнта.

Па словах Чайкоўскага, у пратаколе асабістага затрымання і вобшуку напісана пра літаратуру інакш.

- У пратаколе напісана, што мы перавозім літаратуру антыдзяржаўнага зместу, а ў адказе з упраўлення “літаратуру, якая ўтрымлівае паклёпніцкі змест на прэзідэнта”.

Не пагадзіўся з высновамі супрацоўнікаў абласнога УУС і юрыст-праваабаронца Раман Кісляк

- Лічу затрыманне і вобшук Віктара Чайкоўскага парушэннем яго права на свабоду і асабістую недатыкальнасць. Віктар Чайкоўскі пераследуецца за сваю грамадзянскую актыўнасць, свае погляды і іх распаўсюджванне. Затрыманне Чайкоўскага па ананімнаму званку парушае яго грамадзянскія правы. Віктар Чайкоўскі намераны ў далейшым абскарджваць дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.

19 ліпеня брэсцкія актывісты Віктар Чайкоўскі і Валянцін Лазарэнкаў былі затрыманы на гадзіну і абшуканы супрацоўнікамі лінейнага аддзела міліцыі на цэнтральным чыгуначным вакзале ў Брэсце. Прычына затрымання – перавоз літаратуры антыдзяржаўнага зместу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international