Судзьдзя апраўдаў актывістаў кампаніі "Гавары праўду"

2010 2010-08-10T13:10:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dom-pravasuddzia.jpg
Беларускі Дом правасудзьдзя

Беларускі Дом правасудзьдзя

Суд Кастрычніцкага раёну Менска апраўдаў актывістаў кампаніі "Гавары праўду" Паўла Сегава і Вячаслава Муху, якіх абвінавачвалі ў дробным хуліганстве.

5 жніўня актывісты былі затрыманыя на менскім чыгуначным вакзале. У іх былі ўлёткі кампаніі "Гавары праўду". Міліцыянтка папрасіла паказаць пашпарты, але ў актывістаў іх не было. Хлопцаў затрымалі для высьвятленьня асобы. У пастарунку на іх склалі пратакол за нібыта нецэнзурную лаянку.

Судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду Менску Сяргей Германовіч высьветліў, што ў дзеяньнях актывістаў не было парушэньняў і не было сьведак нейкіх парушэньняў. Ён спыніў справу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international