Міхась Башура застаецца за кратамі

Каардынатар кампаніі «Гавары праўду» яшчэ на сем сутак застанецца ў ізалятары часовага ўтрымання, паведаміў лідэр «Маладых дэмакратаў» Міхаіл Пашкевіч. Такое рашэнне было прынятае пасля допыту, што адбыўся вечарам у Савецкім РУУС. Пакуль абвінавачванні Міхасю не прад’яўленыя.

Пісьменнік быў арыштаваны 7 жніўня. Стала вядома, што яго падазраюць у падробцы дакументаў для атрымання крэдыту. Ёсць інфармацыя, што справа ідзе пра дакументы, пададзеныя ім у якасці даручніка пры атрыманні жыллёвага крэдыту ягонай жонкай.

Праз сем сутак Башуру павінны ці адпусціць ці прад’явіць абвінавачванне.

У «Гавары праўду» мяркуюць, што гэты арышт звязаны з агульным ціскам на кампанію.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international