"Круглы стол" па пытаннях альтэрнатыўнай службы

Тэгі: войска
Крыніца: Радыё "Рацыя"

У Гродне прайшоў “круглы стол” грамадскасці па пытанні цывільнага кантролю за дзейнасцю прызыўных камісій.

Сустрэча выявіла неадназначнае стаўленне да магчымасці альтэрнатыўнай службы прызыўнікоў. Як лічыць адзін з удзельнікаў “круглага стала” Зміцер Бандарчук, гарачыя спрэчкі маюць і ўзроставы падзел.

- Шмат людзей, асабліва сталага ўзросту, лічаць, што ўсе маладыя людзі, якім ужо ёсць 18 гадоў, мусяць служыць. Бо ёсць перадусім закон і звычаі. Больш маладыя людзі казалі, што і войска зараз не адпавядае крытэрам 20-гадовай даўніны, і свет зараз зусім іншы, - адзначыў Зміцер Бандарчук.

Сярод запрошаных былі, як адстаўнікі кадравай вайсковай службы, так і тыя, хто прайшоў войска тэрмінова. На жаль, не прысутнічалі запрошаныя вайскоўцы, якія цяпер служаць ў беларускім войску. Па выніках была прынята рэзалюцыя з намерам дамагацца ўдзелу цывільнага грамадства ў справе прызыву і распрацоўкі закону аб альтэрнатыўнай службе.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international