Міліцыянты сканфіскавалі газэту "Крыніца"

2010 2010-08-09T08:14:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На аўтавакзале ў Горадні міліцыянты затрымалі Міколу Баўсюка - каардынатара аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. У яго на руках былі асобнікі газеты "Крыніца", перадае Радыё Свабода.

Міколу Баўсюка даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. Там у яго сканфіскавалі каля ста асобнікаў газэты "Крыніца", каля сямідзесяці буклетаў выбарчай праграмы старшыні аргкамітэту БХД Віталя Рымашэўскага і некалькі дзясяткаў блянкаў для збору подпісаў аб перадачы каталікам былога кляштару ў Мінску. Міліцыянты склалі пратакол канфіскацыі друкаванай прадукцыі, пакінулі яе для дзесяцідзённай праверкі. Спадара Баўсюка адпусцілі.
Мікола Баўсюк меў намер распаўсюдзіць "Крыніцу" на сходзе абласной кааліцыі Аб’яднаных сілаў, што адбылася ў Горадні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international