“Ідзіце і працуйце на апазіцыю!”

2010 2010-08-06T09:25:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gryshchenia1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яраслава Грышчэню ў чарговы раз звольнілі з працы за грамадска-палітычную дзейнасьць

Напрыканцы траўня Яраславу Грышчэню прапанавалі перайсьці на працу маркетолагам ў турыстычную кампанію “Тэхнастар”, паабяцаўшы добры заробак і цікавую працу. Ён пагадзіўся. І сапраўды, у першы месяц аніякіх праблем не ўзнікала. Нечакана, адна з кіраўнічак фірмы Ала паведаміла яму, што ў пасадзе маркетола фірма болей не мае патрэбы і каб Яраслаў звальняўся. Ён не пагадзіўся з такой прапановай. Аднак  праз некаторы час Грышчэню ізноў выклікалі да кіраўніцтва і запыталіся аб тым, ці сапраўды ён з’яўляецца адным з арганізатараў выставы сатырычных партрэтаў Лукашэнкі, якая дэманструецца на Управе БНФ, паказаўшы пры гэтым раздрукоўкі з некаторых сайтаў. Яраслаў не стаў адмаўляць свайго ўдзелу.

5 жніўня Грышчэню прапанавалі выбар: “альбо ты сам звальняешся, альбо будзеш звольнены за парушэньне працоўнай дысцыпліны”. Паколькі напачатку працы ў “Тэхнастары” яму быў абяцаны вольны графік, то ўзнікла рэзоннае пытаньне: якія могуць быць у такім разе спазненьні? Аднак усё тая ж Ала даверліва паведаміла страптываму маркетолагу, што “стварыць праблемы - не праблема”.  І абяцаньне сваё яна стрымала. Грышчэню звольнілі паўмесяцам раней, загадам аб 16 ліпеня, заплаціўшы толькі 30% абяцанага заробку, паведаміўшы, што нібыта яго бралі на працу на палову стаўкі. Пры гэтым яму прад’явілі папярэджаньне, вынесенае за парушэньне працоўнай дысцыпліны, якое, з ягоных слоў, яму ніколі не абвяшчалася. На развітаньне актывісту прапанавалі пайсці працаваць у апазіцыю.

У сітуацыі, калі паміж працадаўцам і Яраславам Грышчэнем не быў нават падпісаны працоўны кантракт, свае правы адстойваць досыць праблематычна, аднак Яраслаў мае намер звярнуцца са скаргаю ў суд, каб той даў прававую ацэнку дзеяньням кіраўніцтва СП “Тэхнастар”, паколькі ў сваім звальненьні бачыць толькі палітычны падтэкст.

Нагадаем, што гэта не першы факт звальненьня  актывіста-маладафронтаўца з працы: у 2007 годзе яго звольнілі з пасады гукарэжысёра Палаца культуры чыгуначнікаў у Баранавічах і таксама за грамадска-палітычную дзейнасьць.

Чытайце таксама: Актывістаў звальняюць з працы


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international