Справаздача Сьпецыяльнага дакладчыка па пытаньнях правоў чалавека па Беларусі ўспрымаецца як пагроза рэжыму Лукашэнкі

2006 2006-01-27T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Праваабарончы цэнтр “Вясна” паступілі зьвесткі аб факце грубага парушэньня правоў у Брэсце ў дачыненьні да Андрасюка В.М.:
17 студзеня супрацоўнікамі Ленінскага РАУС Брэста быў затрыманы Андрасюк Васіль Мікалаевіч, які проста сядзеў на лаўцы і паліў. Яго папрасілі паказаць сумку, маўляў, раптам там у яго там патроны ці зброя. У сумцы аказаліся брашуры са справаздачай Сьпецыяльнага дакладчыка па Беларусі Камітэту ў справе правоў чалавека ААН Адрыяна Севярына на беларускай мове і рэзалюцыя 13/2005 (Матэрыялы 61 сэсіі Камісіі па правам чалавека ААН ад 12.04.2005 г.).
У памяшканьні Ленінскага РАУС старшы участковы інспектар Царуп Л.Н. склаў пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні па арт. 172-3 КаАП РБ на спадара Андрасюка і ў прысутнасьці панятых канфіскаваў усе знойдзеныя матэрыялы ў колькасьці 447 штук на падставе таго, што яны нібыта ня мелі выходных дадзеных.
Андрасюк Васіль Мікалаевіч лічыць дзеяньні міліцыянта незаконнымі, бо, па-першае, брашуры маюць выходныя дадзеныя, а па-другое Рэзалюцыя Камітэта па правам чалавека ААН зьяўляецца афіцыйным міжнародным дакументам.
Спадар Андрасюк зьвярнуўся ў Прадстаўніцтва ААН у Беларусі з адмысловай заявай, у якой выказвае сваю прозьбу накіраваць на паседжаньне адміністратыўнай камісіі, якая пачнецца а 10 гадзіне 1 лютага пры Жабінкаўскім райвыканкаме, свайго прадстаўніка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international