Распрацаваныя прапановы да праекту закону аб альтэрнатыўнай службе

2010 2010-08-04T11:01:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ags.jpg

Прадстаўнікі моладзевых арганізацыяў падрыхтавалі прапановы па распрацоўцы законапраекта аб альтэрнатыўнай службе.
Амаль усе эўрапейскія краіны, якія не адмовіліся ад воінскага абавязку, даюць права замены воінскай службы альтэрнатыўнай, паколькі існуе група людзей, погляды якіх не дазваляюць браць у рукі зброю.
У Беларусі АГС прадугледжана арт.57 Канстытуцыі, але, як і шматлікія іншыя палажэньні Асноўнага закону, на практыцы не ўжываліся й далейшага разьвіцьця ў заканадаўстве ня мелі.
Па рашэньню Канстытуцыйнага суду, закон аб АГС мусіў быць прыняты яшчэ 10 гадоў таму. Але чамусьці працэс замарудзіўся й аднавіўся толькі зараз, калі некалькі маладых людзей патрапілі пад крымінальны перасьлед у сувязі з патрабаваньнем альтэрнатыўнай грамадзянскай службы (Ян Міхайлаў, Зьміцер Смык, Яўген Якавенка). Зараз створаная працоўная група па распрацоўцы законапраекту. У яе не ўвайшлі прадстаўнікі грамадзкасьці, таму групай неабыякавых былі выпрацаваны прапановы да законапраекту. "Мы не хацелі заставацца ў баку й проста назіраць за працэсам, — патлумачыла маладафронтаўка Наста Лойка. — Вельмі хочацца спадзявацца, што наш голас пачуюць"
Вынікі павінны быць вядомыя ўжо ў верасьні — менавіта такі тэрмін адведзены для працоўнай групы.
Неабыякавыя аўтары прапановаў – прадстаўнікі розных моладзевых арганізацый («Грамадзянскі форум», «Маладыя дэмакраты», «Рух Будучыні», «Малады фронт»), праваабаронцы («Цэнтр прававой трансфармацыі», «Беларускі Хельсінскі Камітэт») і іншыя зацікаўленыя асобы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international