viasna on patreon

Разгляд касацыйнай скаргі на сьмяротны прысуд перанесены на 17 верасьня

2010 2010-07-30T10:26:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vs_rb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Перанесены разгляд ў Вярхоўным судзе Беларусі касацыйнай скаргі на сьмяротны прысуд двум жыхарам Гродзенскай вобласьці за патройнае забойства, здзейсьненае  14 кастрычніка 2009 года.  Новая дата – 17 верасьня. Раней планавалася, што Вярхоўны суд разгледзіць справу 30 ліпеня.  Аб прычынах пераносу застаецца толькі здагадвацца.

Гарадзенскі абласны суд прызнаў абодвух вінаватымі ва ўчыненьні злачынстваў, прадугледжаных пп. 1, 6, 12, 15 ч. 2 арт. 139 (забойства двух і больш асоб з асаблівай жорсткасьцю, спалучанае з разбойным нападам, учыненае групаю асобаў), ч. 3 арт. 207 (разбой з прычыненьнем цяжкіх цялесных пашкоджаньняў), ч. 2 арт. 218 (наўмыснае пашкоджаньне маёмасьці шляхам падпалу), пп. 1, 6 ч. 2 арт. 182 (выкраданьне малалетняга групаю асобаў), ч. 2 арт. 207 (разбойны напад), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 205 (замах на крадзеж аўтамашыны), арт. 378 (крадзеж дакументаў) Крымінальнага кодэксу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства