У цэнтры Менску 25 студзеня былі зноў затрыманыя чатыры сябры ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка

2006 2006-01-26T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміў радыё Свабода прэсавы сакратар КХП БНФ Валеры Буйвал. Міліцыя затрымала Уладзімера Юхо, Георгія Ярашуку, Маргарыту Лявоцкую, Уладзімера Талкачова, якія зьбіралі подпісы і раздавалі інфармацыйныя ўлёткі пра працэдуру "народнага галасаваньня". Былі канфіскаваныя 600 улётак і плякат “Народным галасаваньнем спынім фальсыфікацыі рэжыму”. Чаму праводзілася затрыманьне, міліцыянты не патлумачылі. Яны выклікалі прадстаўніка выбарчай камісіі Цэнтральнага раёна Менска і ў ягонай прысутнасьці быў складзены пратакол, прызначаны для Цэнтральнай выбарчай камісіі, дзе было запісана, што ўлёткі ўтрымліваюць матэрыялы "антыканстытуцыйнага характару".

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка Сяргей Папкоў паведаміў пасьля вызваленьня актывістаў, што копію гэтага акта яны не атрымалі, і адзначыў, што калі раней актывістаў групы затрымлівалі, дык пратакол не складалі. Сяргей Папкоў мяркуе, што рыхтуюцца дзеяньні супроць удзелу Зянона Пазьняка ў выбарчай кампаніі. Ён зьбіраецца абскарджваць дзеяньні міліцыі і прадстаўніка камісіі ў пракуратуры.

На думку сябраў ініцыятыўнай групы раздача не зьяўляецца парушэньнем закону, і яны расцэньваюць гэтыя матэрыялы як інфармацыйныя, а не агітацыйныя. Улады, у прыватнасьці, Цэнтарвыбаркам маюць іншае меркаваньне. На мінулым тыдні ініцыятыўныя групы Аляксандра Мілінкевіча і Зянона Пазьняка атрымалі папярэджаньні ад Цэнтарвыбаркаму менавіта за раздачу друкаваных матэрыялаў. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік казаў тады: "Гэтыя дзьве групы падчас збору подпісаў распаўсюджваюць агітацыйныя матэрыялы: улёткі, календары, газэты. Падчас збору подпісаў можна паказваць выбаршчыкам нейкія матэрыялы, можна расказваць, але не раздаваць".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international