Суды над затрыманымі ў Менску актывістамі перанесеныя на 5 жніўня (дапаўняецца)

2010 2010-07-28T14:54:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akciaamon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14-00. Усе справы перанесьлі на 5 жніўня з прычыны адсутнасці сьведкаў з боку супрацоўнікаў міліцыі. Між тым, як стала вядома праваабаронцам, у судзе ў гэты час знаходзілася некалькі міліцыянтаў, што затрымлівалі актывістаў учора.

13-10. Андрэю Кіму выпісалі позву на 5 жніўня і адпусцілі дадому. Зараз разглядаецца адміністратыўная справа Касі Давыдзюк. 

13-40. Вячаслава Сіўчыка таксама  будуць судзіць 5 жніўня. Прычына пераносу разгляду спраў пакуль невядомая. Кажуць, ўто не з'явіліся сьведкі з боку міліцыі

Затрыманых 27 ліпеня пад час акцыі з нагоды 20-годзя прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі Міколу Дземідзенку, Касю Давыдзік, Андрэя Кіма і Вячаслава Сіўчыка ў 11-40 даставілі ў суд Савецкага раёну Менска. Іх вінавацяць у дробным хуліганстве (Арт 17.1 КаАП РБ) за нібыта нецэнзурную лаянку. Усе чацвёра ноч правялі ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.

Нагадаем, 27 ліпеня актывісты планавалі ўскласьці кветкі да помнікаў Якубу Коласу, Янку Купалу і Максіму Багдановічу ў Менску. На плошчы Якуба Коласа, дзе пачалася акцыя, сабралася прыблізна 30 чалавек. Міліцыянты з прымяненьнем сілы затрымалі чатырох удзельнікаў акцыі, заштурхнулі ў міліцэйскую машыну і даставілі ў Савецкі РУУС.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international