17 сакавiка ў судзе Савецкага раёну г. Мінска адбыўся разгляд адміністратыўнай справы намесьнiка старшынi Партыi БНФ прафесара Юры Хадыкі. У выніку пратакол затрыманьня быў накіраваны на дапрацоўку для ліквідацыі недахопаў

2003 2003-03-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Юры Хадыка абвінавачваўся ў парушэньні Арт. 167 - 1 КаАП РБ (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня несанкцыянаванага масавага шэсьця)

Суддзя Руслан Казадаеў, які разглядаў справу, запытаўся ў Юрыя Хадыкі: “Ці прыцягваліся Вы да адміністратыўнай адказансьці на працягу года”.

Юры Хадыка адказаў: “Так, прыцягваўся адным з раённых судоў г. Гродна за ўдзел ў акцыі, прысьвечанай Дню Волі 25 сакавіка 2002 года”. Суддзя адразу абвясьціў перапынак, які цягнуўся каля гадзіны. Пасьля перапынку суддзя зачытаў азначэньне, згодна з якім пратакол затрыманьня Юрыя Хадыкі быў накіраваны на дапрацоўку для ліквідацыі недахопаў, бо справу Ю.Хадыкі трэба разглядаць па Арт. 167- 1 ч.2 КаАП РБ – паўторнае парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня несанкцыянаванага масавага шэсьця. Супрацоўнікі міліцыі паспрабавалі затрымаць Юрыя Хадыку ў зале суда, але ён запатрабаваў павестку. Супрацоўнкі міліцыі выпісалі павестку і пацягнулі Юрыя Хадыку ў міліцэйскую машыну. Але сын Юрыя Хадыкі, Кастусь Хадыка, своечасова заўважыў, што павестка выпісаная не для зьяўленьня ў “якасьці правапарушальніка”, а ў “якасьці сведкі”. Па словах юрыста Праваабрончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча: “Супрацоўнікі міліцыі выглядалі вельмі разгубленымі і не здолелі затрымаць Ю.Хадыку. Але стала вядома, што ў гэты ж дзень міліцыянеры шукалі Валянціна Голубева (дэпутата Вярхоўнага Савета 12-скліканьня). Відавочна, што зараз будуць затрымліваць усіх, хто выступаў на мітынгу 12 сакавіка. Такія дзяньні ўладаў можна разглядаць як акт запалохваньня перад акцыяй 25 сакавіка, прысьвечанай 85-ым угодкам абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі“.

Нагадаем, што намесьнiк старшынi Партыi БНФ прафэсар Юры Хадыка быў
затрыманы ранiцай 17 сакавiка ля пад'езду свайго дому за ўдзел12 сакавiка у сацыяльнай акцыі пратэсту Народный марш “За лепшае жыцьцё”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international