Ініцыятыўныя групы апазыцыйных прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах патрабуюць роўнага доступу да тэлебачаньня.

2006 2006-01-26T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 студзеня ў праграме "Панарама" Беларускага тэлебачаньня выступаў кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі Віктар Шэйман, які сказаў, што больш за паўтара мільёна беларусаў без усякага адміністратыўнага ціску падпісаліся за вылучэньне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам на прэзыдэнта.
Пасьля гэтага кіраўнікі іншых ініцыятыўных груп напісалі ў на БТ і ў ЦВК пра сваё жаданьне выказацца на канале дзяржаўнага тэлебачаньня з камэнтаром хады выбарчай кампаніі, прычым з іншымі, чым у Шэймана, ацэнкамі, паведаміла радыё Свабода.

Кіраўніка ініцыятыўнай групы Казуліна Мечыслава Грыба абурылі ня столькі гэтыя словы, колькі рэдакцыйны камэнтар БТ аб тым, што ўсе перадвыбарчыя штабы апрача Лукашэнкавага замоўчваюць інфармацыю пра ход збору подпісаў. Спадар Грыб накіраваў зварот на БТ і ў ЦВК з патрабаваньнем забясьпечыць роўнасьць і даць яму магчымасьць выступіць па тэлебачаньні наконт кампаніі па зборы подпісаў.

Кіраўнік штабу кандыдата аб’яднанай апазыцыі Сяргей Калякін накіраваў аналагічныя звароты ў ЦВК і на тэлебачаньне. Прычым ён хоча паспрачацца зь Віктарам Шэйманам: "Што да ягонага выказваньня пра тое, што яны сумленна і справядліва сабралі подпісы, то думаю, што большасьць беларускіх грамадзян, якія паставілі подпісы, маглі б ім расказаць, як ім заломавалі рукі пад пагрозай і звальненьня, і іншых рэпрэсіяў прымушалі падпісвацца".

На гэты конт ініцыятыўная група Мілінкевіча накіроўвала ў ЦВК і пракуратуру шмат скаргаў, паведаміў спадар Калякін.

Лідэр ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч таксама выказаў зьдзіўленьне заявай БТ, што ўсе кандыдаты хаваюць інфармацыю пра ход кампаніі, прынамсі яму ніхто з БТ не тэлефанаваў, зазначыў спадар Гайдукевіч і заявіў, што таксама зьвернецца на БТ ў ЦВК з просьбай выканаць прынцып роўнасьці магчымасьцяў для патэнцыйных кандыдатаў.

Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік на гэты конт заявіў, што каго паказваць вырашае тэлеканал: "Не прадугледжана выбарчым заканадаўствам прадстаўленьне эфірнага часу кіраўнікам ініцыятыўных груп… Рэгуляваньне гэтага пытаньня па-за кампэтэнцыяй Цэнтральнай камісіі".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international