Прафсаюзных актывістаў западозрылі ў перавозе «антыдзяржаўнай літаратуры»

2010 2010-07-26T15:17:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sbp.jpg

Старшыню Брэсцкай рэгіянальнай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) Валянціна Лазарэнкава і актывіста СПБ Віктара Чайкоўскага затрымалі супрацоўнікі міліцыі па падазрэнні ў перавозе літаратуры антыдзяржаўнай скіраванасці.

Прафсаюзныя актывісты вярталіся з Мінску, дзе ўдзельнічалі ў канферэнцыі прадпрымальнікаў. На чыгуначным вакзале ў Брэсце каля самага вагона прыбылага цягніка іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі і правялі ў аддзяленне.

— Склалі пратакол ператрусу з падазрэннем у перавозе літаратуры антыдзяржаўнай скіраванасці, — апавёў Валянцін Лазарэнкаў. — Такой літаратуры не знайшлі, папрасілі прабачэння, што прыемна. І тут жа, пры нас, камусьці патэлефанавалі і даклалі, што нічога не атрымалася.

Па словах прафсаюзнага лідэра, апошнім часам словы «антыдзяржаўная» і «антыпалітычная» пачалі ўсё часцей з’яўляцца ў міліцэйскіх дакументах — і ў пратаколах затрымання, і ў пратаколах канфіскацыі.

— Але такога тэрміна няма ў заканадаўстве, — пракаментаваў Валянцін Лазарэнкаў. — За 16 гадоў існавання прафсаюза да нас ні разу не было прэтэнзій з нагоды антыдзяржаўнай дзейнасці. Мы займаемся легальнымі метадамі ў легальнай сістэме. Мы — афіцыйна зарэгістраваная арганізацыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international