Сьмяротнае пакараньне: лёд крануўся ў Кітаі

Кітай мае намер скараціць спіс злачынстваў, за якія прадугледжана смяротнае пакаранне, і адмовіцца ад яго ўжывання ў дачыненні да асобаў, узрост якіх перавышае 70 гадоў, паведаміла газета China Daily.

Газета напісала са спасылкай на крыніцу ў заканадаўчых колах Кітая, што пакет паправак у Крымінальны кодэкс, якія абмяжоўваюць ужыванне смяротнага пакарання, будзе перададзены ў парламент напрыканцы жніўня. Дзейсны закон аб ужыванні смяротнага пакарання быў уведзены ў Кітаі ў 1979 годзе.

Праваабаронцы стала крытыкуюць Пекін за вялікую колькасць прыведзеных у выкананне смяротных пакаранняў, за недахоп інфармацыі аб ужыванні смяротнага пакарання і за доўгі спіс злачынстваў, якія караюцца вышэйшай мерай пакарання. З новай сілай пратэсты сусветнай грамадскасці загучалі напрыканцы мінулага года, пасля пакарання грамадзяніна Вялікабрытаніі, магчыма, псіхічна хворага.

Па ацэнках праваабарончай арганізацыі Amnesty International, у мінулым годзе ў Кітаі былі пакараныя смерцю тысячы чалавек - больш, чым у любой краіне свету. Па дадзеных China Daily, сёння смяротным пакараннем прадугледжана за 68 відаў злачынстваў, з якіх 44 - не звязаныя з гвалтам.

АФН

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international