Затрыманы наклад незарэгістраванай крычаўскай газеты "Вольны горад" дагэтуль знаходзіцца ў распараджэнні праваахоўных органаў.

2006 2006-01-25T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" галоўны рэдактар выдання Сяргей Няроўны. Аднак, з яго словаў, выдаўцам усё ж удалося данесці гэты нумар сваёй газеты да чытача, надрукаваўшы наклад газеты паўторна.

Затрыманне адбылося 13 студзеня на мытным пераездзе "Звянчатка", што на мяжы Клімавіцкага раёна і Смаленскай вобласці. Менавіта са Смаленску, дзе ўжо другі год друкуецца "Вольны горад", рэдактар газеты Сяргей Няроўны на прыватным мікрааўтобусе перавозіў нумар свайго выдання. На мытным пункце аўтамабіль спыніў малодшы афіцэр міліцыі, які назваўся лейтэнантам раённага аддзелу ўнутраных спраў Кісялёвым. Ён не толькі праверыў дакументы, але і абшукаў аўтамабіль, дзе знайшоў пакунак з газетамі. Пасля тэлефанавання малодшага афіцэра на мытны пункт прыехаў начальнік Клімавіцкага РАУС падпалкоўнік Юрый Сіманаў з двума людзьмі ў цывільным, якія пералічылі ўсе асобнікі "Вольнага горада", налічыўшы іх каля тысячы. Гэтая колькасць не супадала з заяўленай у выходных дадзеных газеты - 299 асобнікаў (гэткую колькасць, паводле беларускага заканадаўства, можна выпускаць без рэгістрацыі). Быў складзены пратакол здарэння і канфіскацыі ўсяго накладу "Вольнага горада".
Як паведаміў С. Няроўны службе маніторынгу БАЖ, праз некалькі гадзін свае правы на працэдуру дагляду заявілі мытнікі. Яны пераканалі міліцыянтаў адмовіцца ад свайго пратаколу, пасля чаго тыя яго неахвотна знішчылі. Мытнікі склалі аналагічны пратакол пад кіраўніцтвам начальніка мытнага пункту сп-ра Бондарава.
Па звестках Сяргея Няроўнага, службовыя асобы беларуска-расійскіх памежных пераходных пунктаў у апошні час атрымалі загад быць асабліва пільнымі, каб не дапусціць увозу ў краіну друкаваных матэрыялаў "падрыўнога" характару.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international