У Віцебску забаранілі імпрэзу да 27-га ліпеня

2010 2010-07-23T09:19:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zabarona1.jpg

Абласная суполка Партыі БНФ атрымала адмову ў адказ на заяву пра правядзеньне сьвяточнага сходу да Дня абвяшчэньня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.

Паводле старшыні абласной суполкі Партыі БНФ Кастуся Смолікава, заява была пададзена ў Віцебскі гарвыканкам. Але адмова прыйшла з адміністрацыі Кастрычніцкага раёну, на тэрыторыі якога разьмешчаны Парк культуры і адпачынку імя Савецкай Арміі, дзе плянавалася правесьці імпрэзу.

Гэтае месца – адно з трох вызначаных у горадзе для правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Тым ня менш, партыйцам адмовілі, спаслаўшыся на тое, што да заявы не былі прыкладзеныя дамовы на аказаньне мэдычных і камунальных паслугаў , а таксама на забесьпячэньне аховы правапарадку супрацоўнікамі міліцыі.

Спадар Смолікаў кажа, што будзе аспрэчваць адмову, бо лічыць яе беспадстаўнай. Перадусім таму, што дамовы на абслугоўваньне зь нейкімі структурамі мэтазгодна заключаць толькі тады, калі будзе дазвол на правядзеньне самой імпрэзы ў пэўны час і ў пэўным месцы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international