Галоўныя навіны
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Калегія Гомельскага абласнога суду адхіліла касацыйную скаргу чытача газэты "Народная Воля" на адмову суду Чыгуначнага раёну разглядаць пазоў да рэспубліканскага прадпрыемства сувязі "Белпошта"

25.01.2006.

24 студзеня калегія Гомельскага абласнога суду пад старшынёўствам Леаноры Буянковай адхіліла касацыйную скаргу чытача газэты "Народная Воля" Ўладзімера Няпомняшчых на адмову суду Чыгуначнага раёну разглядаць пазоў да рэспубліканскага прадпрыемства сувязі "Белпошта".

Прадпрымальнік Уладзімер Няпомняшчых - сталы чытач "Народнай Волі". Аднак у 17-м аддзяленьні сувязі Гомелю ён ня змог выпісаць патрэбнай яму газэты на першае паўгодзьдзе. "Народнай Волі" не аказалася ў каталёгу "Белпошты". Паводле закону "Аб паштовай сувязі", прадпрыемства "Белпошта" са сваімі структурамі займаецца распаўсюдам сродкаў масавай інфармацыі й на падставе публічнай дамовы абавязана аказваць такую паслугу кожнаму, хто зьвяртаецца.

Спадар Няпомняшчых падаў пазоў у суд Чыгуначнага раёну. Чытач лічыць, што "Белпошта" ды ейныя структуры парушылі ня толькі ягоныя правы як спажыўца паслугаў сувязі, але і канстытуцыйнае права на атрыманьне вольнай інфармацыі. Чыгуначны суд, аднак, ня стаў разглядаць пазову чытача "Народнай Волі". Спаслаўся на тое, што "Белпошта" знаходзіцца ў Менску. Маўляў, у Ленінскі суд сталіцы і трэба зьвяртацца з пазовам.

З гэтым пагадзілася і калегія абласнога суду, адхіліўшы касацыйную скаргу чытача незалежнай газэты.

У пазове спадар Няпомняшчых патрабаваў спагнаць зь "Белпошты" 100 мільёнаў рублёў за маральныя страты. Чаму такі памер сумы, патлумачыў Ўладзімер Няпомняшчых: "Суму я браў, скажам так, з вопыту. У свой час злачынца (прызнаны судом злачынца) Ягор Рыбакоў прад'явіў "Народнай Волі" за публікацыю пра становішча ў "Белтэлерадыёкампаніі" патрабаваньне кампэнсацыі за маральныя страты на 100 мільёнаў. Адбылося гэта праз два гады пасьля публікацыі. "Народная Воля" вымушана была на падставе рашэньня суду сплачваць 50 мільёнаў. Калі злачынцу такія грошы выплачваюць, то чаму ня могуць плаціць законапаслухмянаму грамадзяніну за парушэньне ягоных правоў? Я хачу чытаць тую газэту, якую я лічу патрэбнай. Хачу ведаць праўдзівую інфармацыю пра тое, што робіцца ў Рэспубліцы Беларусь".

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования