Касацыйная скарга Абрамовіча не задаволеная

2010 2010-07-21T10:37:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/azs.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора  адбыўся разгляд касацыйнай скаргі Алеся Абрамовіча на рашэньне суда Барысаўскага раёну, які прызнаў яго вінаватым у парушэньні арт. 23.34, 23.4 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях (парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавага мерапрыемства ці пікетаваньня, і непавінавеньне законнаму распараджэньню альбо патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ёй службовых паўнамоцтваў). 

Яшчэ 28 траўня 2010 г. Алесь Абрамовіч падаў заяўку ў Барысаўскі райвыканкам аб правядзеньні масавага мерапрыемства 14 чэрвеня 2010 г. супраць будаўніцтва новай АЗС. Райвыканкам мітынг не дазволіў, але масавае мерапрыемства ўсё ж адбылося. Прычым, як сцвярджаюць яго ўдзельнікі, яно насіла стыхійны характар. Роля Абрамовіча А. М., як арганізатара, была зьведзена да малага - вельмі шмат людзей абурана з нагоды будаўніцтва АЗС каля жылога масіва. Дарэчы, мясцовыя жыхары прылягаючага да будаўнічай пляцоўкі мікрараёну Лядзішча неаднаразова пратэставалі з гэтай нагоды  і раней.

Аднак суд Барысаўскага раёну палічыў Абрамовіча А. М. вінаватым па ч. 1 арт. 23.34 КаАП, і прысудіў да штрафу ў памеры  25 базавых велічынь. Разгляд справы ў касацыйным парадку нечаканасьцяў не прынёс: прысуд суда Барысаўскага раёну прызнаны абгрунтаваным і законным, паведамляюць мясцовыя праваабаронцы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international