Журналіста Радыё Рацыя зноў не акрэдытавалі ў Беларусі

2010 2010-07-21T07:52:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vitau4_0.jpg
Фота Радыё Рацыя

Фота Радыё Рацыя

Міністэрства Замежных Спраў чарговы раз не задаволіла заявы на акрэдытацыю журналіста Радыё Рацыя Віктара Парфёненкі. Ён падаваў ужо ў МЗС заяву на акрэдытацыю год таму, аднак тады таксама атрымаў адмову.

На яго думку, такім чынам улады яшчэ раз дэманструюць сваё нежаданне бачыць вольнае слова ў Беларусі:

— Я лічу, што ўлады ўпарта ідуць наезджаным шляхам недаверу і варожасці да ўсяго, што прабеларускае, і можа, на іх думку, падарваць іх стабільны стан. Я на гэтым не спынюся, і буду працягваць падаваць заявы на акрэдытацыю.

Права атрымліваць і перадаваць інфармацыю маюць, паводле Канстытуцыі РБ, усе грамадзяне. Камісія ж, якая дае акрэдытацыю паводле дазваляльнага прынцыпу, такім чынам карэктуе асноўны закон паводле свайго асабістага меркавання, — дадае Віктар Парфёненка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international