Сяргея Каваленку вызвалілі з-пад варты

2010 2010-07-19T17:26:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalienka_siarhej.jpg

Віцебскага сябру КХП БНФ позна ўвечары 19 ліпеня адпусцілі з ізалятара часовага ўтрымання, куды ён трапіў 9 ліпеня.  Цягам гэтых дзён у ізалятары ён трымаў галадоўку пратэсту супраць несправядлівых, на ягоную думку, затрыманняў і пакаранняў.

– Маці набыла мне бульёнчык і памідоры. Я галадаў 10 дзён, таму трэба павольна выходзіць з яе. Я галадаў на знак пратэсту супраць затрымання за ёлку і вось гэтага затрымання, калі міліцыянты адмыслова затрымалі мяне на дзве хвіліны і сказалі, што я спазніўся.

Актывіст кажа, што  яго сустракала шмат прыхільнікаў, якія гатовыя адстойваць разам з ім вартасці, што сімвалізуе бел-чырвона-белы сцяг:

– Да мяне падыходзіць шмат хлапцоў, кажуць, што гатовыя пайсці са мной на дэманстрацыю. А тое, што няма дэманстрацый – гэта віна апазіцы. Народ наш гатовы да выступленняў, каб слова казаць. Калі б апазіцыя (прынамсі 10 чалавек) хадзілі са сцягамі па горадзе, гэта быў бы проста фурор. А ім патрэбныя толькі гранты, яны ганьбяць усю нашую ідэю, – лічыць С.Каваленка.

Нагадаем, Сяргей Каваленка асуджаны да трох гадоў абмежавання волі “умоўна” за тое, што 7 студзеня ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на галоўнай гарадской ёлцы, а таксама за непадпарадкаванне міліцыянтам падчас затрымання.

Парушэнне рэжыму палягала ў тым, што 8 ліпеня Сяргей Каваленка вярнуўся дахаты пазней як а 21 адзіне.

На знак пратэсту супраць апошняга затрымання, а таксама ранейшых затрыманняў, калі актывіста вінавацілі ў дробным хуліганстве і на некалькі сутак змяшчалі пад варту, Сяргей Каваленка і абвясціў галадоўку пратэсту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international