Адвакат Панамарова падаў хадайніцтва аб спыненні крымінальнай справы супраць актывіста

Сёння, 15 ліпеня, дэмакратычны актывіст з Клецка Сяргей Панамароў наведаўся ў пракуратуру Менскай вобласці. Выдаўцу незалежнага бюлетэня “Бойкі Клецк” паведамілі, што следства па крымінальнай справе супраць яго скончана і азнаёмілі з абвінавачваннем у абразе прадстаўнікоў улады.

Пра гэта паведаміў адвакат Панамарова Павел Сапелка.

Крымінальная справа супраць актывіста была ўзбуджана паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь - “Абраза прадстаўніка ўлады” - па факту артыкулаў на старонках выдання “Бойкі Клецк”, дзе востра крытыкаваліся прадстаўнікі мясцовай ўлады.  

Павел Сапелка перадаў следчаму хадайніцтва аб спыненні гэтай крымінальнай справы, якое павінна быць разгледжана да прызначэння даты суду.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international