Падпісныя лісты за Аляксандра Мілінкевіча ня хочуць завяраць

2006 2006-01-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска з 12.00 ніхто са службовых асоб не завярае падпісныя лісты сябраў ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча, на 15.00 утварылася велізарная чарга. Людзі абураюцца, але ніякіх мер чыноўнікі не прымаюць.

Як лічыць Аляксандр Бухвостаў, кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча, "гэта сведчыць пра спробу перашкодзіць завярэнню подпісаў у падтрымку адзінага прэтэндэнта ад дэмакратычных сіл і такім чынам па фармальнай прыкмеце сарваць яго рэгістрацыю".

Зараз Штаб падтрымкі Аляксандра Мілінкевіча прымае ўсе меры, каб дамагчыся выканання сваіх абавязкаў супрацоўнікамі Адміністрацыі Фрунзенскага раёна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства