Каваленку пакаралі дысцыплінарнай ізаляцыяй

2010 2010-07-14T13:03:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/koval.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 ліпеня віцебскага актывіста Сяргея Каваленку падверглі дысцыплінарнай ізаляцыі на 10 сутак па пастанове Першамайскага РУУСа Віцебску. Зараз ён адбывае пакаранне ў Ізалятары часовага ўтрымання.

На другі дзень ён абвясціў галадоўку у знак пратэсту супраць несправядлівага затрыманьня і крымінальнага прысуду за вывешваньне 7-га студзеня сьцяга на ёлцы ў Віцебску.

Нагадаем, што каля 21 гадзіны вечара 8 ліпеня ён быў затрыманы каля дому ў Віцебску, нібыта за парушэньне часу знаходжаньня ў грамадскім месцы. Каваленку ад часу вынясення крымінальнага прысуду ў траўні 2010 года супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі двойчы: 25 чэрвеня і 3 ліпеня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international