Заўтра адбудзецца допыт Сяргея Панамарова ў абласной пракуратуры

15 ліпеня дэмакратычнага актывіста з Клецка, выдаўца незалежнага бюлетэня "Бойкі Клецк" Сяргея Панамарова выклікаюць на допыт у Менскую абласную пракуратуру. Па словах сп.Панамарова, ён будзе пераведзены са статуса падазраванага ў статус абвінавачанага, пра што яму паведаміў пракурор.

Крымінальная справа у дачыненні да Сяргея Панамарова узбуджана паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь - “Абраза прадстаўніка ўлады”. Справу завялі па факту артыкулаў на старонках выдання “Бойкі Клецк”, дзе востра крытыкаваліся прадстаўнікі мясцовай ўлады.

У справе супраць Сяргея Панамарова праваабаронцы адзначаюць палітычны падтэкст і  падкрэсліваюць сваё крытычнае стаўленне да наяўнасці падобных артыкулаў у крымінальным заканадаўстве Беларусі.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international