Заўтра адбудзецца допыт Сяргея Панамарова ў абласной пракуратуры

2010 2010-07-14T11:46:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/panamarou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Панамароў

Сяргей Панамароў

15 ліпеня дэмакратычнага актывіста з Клецка, выдаўца незалежнага бюлетэня "Бойкі Клецк" Сяргея Панамарова выклікаюць на допыт у Менскую абласную пракуратуру. Па словах сп.Панамарова, ён будзе пераведзены са статуса падазраванага ў статус абвінавачанага, пра што яму паведаміў пракурор.

Крымінальная справа у дачыненні да Сяргея Панамарова узбуджана паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь - “Абраза прадстаўніка ўлады”. Справу завялі па факту артыкулаў на старонках выдання “Бойкі Клецк”, дзе востра крытыкаваліся прадстаўнікі мясцовай ўлады.

У справе супраць Сяргея Панамарова праваабаронцы адзначаюць палітычны падтэкст і  падкрэсліваюць сваё крытычнае стаўленне да наяўнасці падобных артыкулаў у крымінальным заканадаўстве Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international