У Рэчыцы падпалілі аўтамабіль актывіста каманды Фралова

2006 2006-01-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 студзеня раніцай у Рэчыцы адбыўся пажар у гаражы, дзе знаходзіўся аўтамабіль Алега Шабетніка, раённага каардынатара ініцыятыўнай групы Валерыя Фралова. У гэты дзень сябры ініцыятыўнай групы планавалі адвезьці на зацьвярджэньне ў мясцовую тэрытарыяльную камісію сабраныя ў раёне подпісы, але прыйшоўшы па аўтамабіль, які знаходзіўся ў арандаваным на ноч гаражы, убачылі, што там стаяць пажарныя машыны, гасяць, выламалі дзьверы.
"Загарэўся дах з кутка, частка машыны абгарэла. Пажарнікі сказалі, што гэта падпал, бо праводка была цэлая. Яны адразу адкінулі кароткае замыканьне, адразу выключылі печку. А менавіта з боку даху падпал — наўмысны падпал", -- распавёў радыё Свабода спадар Шабетнік.

У раённым аддзеле надзвычайных сітуацыяў пацьвердзілі факт пажару ў гаражы. Аднак пра падрабязнасьці здарэньня гаварыць адмовіліся, спаслаўшыся на расьсьледаваньне.

Тым часам, Алег Шабетнік разам з актывістам прадпрымальніцкага руху Леанідам Неварам, які зьяўляецца каардынатарам ініцыятыўнай групы Фралова па Гомельскай вобласьці, паінфармавалі пра здарэньне раённага пракурора. Яны заявілі, што зьдзейсьнены падпал ёсьць помстай за іх актыўную палітычную дзейнасьць. Спадар Невар, у прыватнасьці, патлумачыў: "Тое, што здарылася сёньня з Шабетнікам, гэта ёсьць 100-працэнтная палітычная замова. Частку задачы, якую яны ставяць перад сабой, ужо выканалі. Адна з нашых сябраў ініцыятыўнай групы, якая сабрала подпісы, ужо адмаўляецца ісьці іх рэгістраваць".

Леанід Невар таксама паведаміў, што пазьней у гараж на месца пажару прыбыла група прадстаўнікоў аддзелу надзвычайных сытуацыяў на чале з падпалкоўнікам Мікалаем Носавым, якія агучылі новую вэрсію пажару: "Што агонь пачаўся на ўзроўні машыны. Хаця бампэр машыны не згарэў. А яны цяпер пішуць вэрсію, што загарэўся нібыта ад недапалка варштат. Вэрсію яны даюць абсурдную, таму што першыя пажарнікі, якія тушылі, адназначна сказалі, што пажар пачаўся зьверху".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international