Гомельскі гарвыканкам: няма грошай - няма і права

2010 2010-07-13T13:24:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/centralny_sud_homelia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля слухалася справа па скарзе гомельскіх праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленкі супраць рашэння гарвыканкама, які забараніў правесці 1 чэрвеня бягучага года ў Міжнародны дзень абароны дзяцей больш за 30 пікетаў у найбольш шматлюдных месцах абласнога цэнтра.

Намеснік старшыні суда, суддзя Сяргей Шыцікаў пагадзіўся з довадамі прадстаўніка гарвыканкама Ірыны Раманюк пра тое, што перад тым як правесці пікеты, грамадскія актывісты абавязаны былі заключыць платныя дамовы з міліцыяй на ахову правапарадку, хуткай дапамогай на аказанне медыцынскіх паслуг і спецпрадпрыемствам па санітарнай ачыстцы горада аб ўборцы тэрыторыі пасля правядзення пікетаў.

На пытанне Анатоля Паплаўнага пра тое, якім чынам, напрыклад, беспрацоўны можа аплаціць гэтыя паслугі, прадстаўнік гарадской улады адказала вельмі ухіліста - маўляў, гэта яго праблемы. Няма грошай - значыць, няма і права!

Не змагла Ірына Раманюк нічога адказаць і на пытанне Леаніда Судаленкі, які прадстаўляе ў судзе правы і законныя інтарэсы ўсіх іншых заяўнікоў:

- Якім чынам у нашым паўмільённым горадзе магчыма правесці, напрыклад, дэманстрацыю, якая прадугледжвае шэсце групы людзей па вуліцы, у той час як улада вызначыла адно адзінае месца для любых масавых мерапрыемстваў - пляцоўку перад ДК "Віпра"? - запытвае праваабаронца.

Суд таксама адмовіў праваабаронцам паставіць ва ўстаноўленым парадку пытанне аб прызнанні неканстытуцыйным рашэння Гомельскага гарвыканкама, які ўстанавіў адзінае месца ў горадзе для правядзення любых мірных сходаў грамадзян і ўскладання на арганізатараў абавязкаў па заключэнні платных дамоваў са спецыяльнымі гарадскімі службамі.

На працягу бліжэйшых 10 дзён праваабаронцы маюць намер абскардзіць судовае рашэнне ў Гомельскім абласным судзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international