БАЖ пра знікненне часткі накладу «Нашай Нівы»

2010 2010-07-09T14:52:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Жанна Літвіна, старшыня ГА «БАЖ»: «Пры канцы 2008 года, пасля вяртання ў сістэмы распаўсюду „Нашай Нівы“ і „Народнай волі“, былі спадзевы, што наступным крокам можа стаць зняцце „блакады“ на распаўсюд астатніх недзяржаўных выданняў… Але, на жаль, факт знікнення большай часткі накладу «НН», што мела паступіць у кёскі сістэмы „Саюздрук“, — сумная прыкмета ажыццяўлення цэнзуры ў нашай краіне. Нягледзячы на тое, што гаворка ідзе пра дачыненні двух суб’ектаў гаспадарання, на якія так любяць спасылацца супрацоўнікі сістэм распаўсюду.

Тое, што зараз адбываецца, у чарговы раз пацвярджае, што вяртанне дзвюх газет у сістэмы „Белпошта“ і „Саюздрук“ было палітычным рашэннем. Якое, аднак, яшчэ не гарантуе, што гэтыя выданні будуць пазбаўленыя праблем з распаўсюдам».

Андрэй Аляксандраў, намеснік старшыні ГА «БАЖ»: «Сітуацыя з газетай „Наша Ніва“ цалкам кладзецца ў рэчышча дзеянняў беларускіх уладаў у дачыненні да СМІ. Увесь 2010 год мы назіраем пагаршэнне сітуацыі з недзяржаўнымі медыя і журналістамі: у гэтым шэрагу стаяць і папярэджанне ГА „БАЖ“ і некалькім друкаванымі СМІ, і новая хваля ператрусаў з канфіскацый тэхнікі ў журналістаў… На вялікі жаль, не выпадае чакаць паляпшэння сітуацыі, пакуль не скончацца прэзідэнцкія выбары».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international