viasna on patreon

Справа Гі Франсуа Тукама: у актыве – адказ амбасады, квіткі, грошы, у пасіве – нары на Акрэсціна

2010 2010-07-09T11:04:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nvoukam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гішпанская сяброўка галкіпера з Камеруна Гі Франсуа Тукама Інмакулада Гансалес паведаміла Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, што праз ганаровага консула Гішпаніі ў Беларусі для арыштаванага камерунскага футбаліста перададзены грошы на аплату штрафа і на зваротны квіток да Гішпаніі, паколькі Тукам мае від на жыхарства ў гэтай краіне. Консулу таксама дасланае падцверджанне ад іспанскага боку аб сапраўднасьці віда на жыхарства ў гэтай краіне. Нагадаем, што камерунец быў затрыманы 1 чэрвеня у аэрапорце "Мінск-2" па падазрэнні ў падробцы пашпарта.

Між тым, увечары 5 ліпеня, пад час чарговай перадачы на Акрэсціна дзяжурны супрацоўнік паведаміў, што адказ з амбасады Камеруна з Расеі нарэшце прыйшоў, але не стаў паведамляць ягоны змест. Ніжэй прыводзіцца пераклад дакумента, які  быў перададзены праваабаронцам з Гішпаніі:

“Консульская служба амбасады Гішпаніі ў Расійскай Федэрацыі засведчвае сваю павагу Атраду памежнага кантролю аэрапорта “Менск” і ў адказ на яго ноту №6/247 ад 4.06.2010 г. аб затрыманні камерунскага грамадзяніна Тукама Гі Франсуа, які нарадзіўся 07.05. 1982 года ў г. Дуала, мае гонар паведаміць наступнае:

Пасля аналізу копіі старонкі №2 пашпарта вышэйназванага грамадзяніна, становіцца уяўным, што нумары кардоннай і пластыкавай частак гэтай старонкі  не супадаюць.

Аднак кампетэнтныя службы Камеруна падцвердзілі факт выдачы пашпарту №04/РS/46/783296 на яго імя, а таксама на падставе гэтага пашпарта яму быў выдадзены ў Гішпаніі від на жыхарства №Е12303761.

Такім чынам, улічваючы пададзенае вышэй, і не маючы магчымасці даведацца ісціну, Консульская служба амбасады прыняла рашэнне прызнаць за грамадзянінам Тукамам прывілегію прэзумпцыі невінаватасьці і такім чынам аформіць яму часовы праязны дакумент узамен гэтага пашпарту, карыстацца якім далей яўна нельга.

Амбасада Рэспублікі Камерун, карыстаючыся нагодай, паўтарае атраду памежнага кантролю аэрапорта “Мінск” запэўніванне ў сваёй высокай павазе.”

Дасланы таксама часовы праязны дакумент (які замяняе пашпарт) тэрмінам на тры месяцы для праезду ў любую краіну па любым маршруце.

А вось вытрымкі з новага ліста Інмакулады Гансалес, дзе яна паведамляе пра апошнія захады па вызваленні яе хлопца з Акрэсціна:

”…Ганаровы консул Іспаніі Міхаіл Лыцін ў Менску прызначаў 2 ліпеня сустрэчу з прадстаўніком упраўлення Кірылам  (на жаль, не пазначана якога), што вядзе справу Тукама, каб паскорыць вызваленне майго хлопца, але гэтая сустрэча не адбылася….”

Яна таксам паведамляе, што напісала факсы пра праблему камерунскага спартоўцы у многія амбасады, у Чырвоны Крыж, , Amnesty International, Асацыяцыю адвакатаў Менску, прэм'ер-міністру Беларусі, кіраўніку Сапатеро, віцэ-прэзідэнту дэ ла Вега, тром міністрам.

Непакояцца пра Тукама і новыя сябры з Осла: Іван, Дам’ен, а таксама  калегі па камандзе.

Тым не меней Гі Франсуа Тукам дагэтуль  знаходзіцца на Акрэсціна. Спробы праваабаронцаў перадаць праз факс альбо электронную пошту дакументы з амбасады Камеруна ў Маскве натыкаюцца на сцяну непаразумення: маўляў, вырашым і без вас.

Колькі часу гэта можа заняць такое вырашэньне - невядома, а пакуль Гі Франсуа Тукам без аніякай юрыдычнай дапамогі сядзіць ў ізалятары на Акрэсціна і нічога не ведае пра свой далейшы лёс.

Як паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч “Еўрарадыё”: “Праблема ў тым, што трэба валоданне французскай мовы. На жаль, адвакатаў, якія размаўляюць па-французску няма. А яму вельмі важна было б патлумачыць, што з ім. Таму што я баюся, што ён не разумее, што здарылася. Ён сядзіць там у жахлівых умовах і вар’яцее”. 

Дадаюцца копіі дакументаў, якія перадала ў Беларусь Амбасада Гішпаніі ў Расійскай Федэрацыі:

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства